Учителям Беларуси.


Перейти к содержанию

Главное меню:


Календарно - тематическое планирование ОБЖ

ОБЖ

  • Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах - адна з самых актуальных. Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, сведчаць пра павелічэнне тэхнагеннай, прыродагеннай і сацыягеннай небяспекі для жыцця чалавека, паказваюць прамую залежнасць стабільнасці дзяржаў і выжывальнасці народаў ад падрыхтаванасці падрастаючых пакаленняў да распазнавання і прадухілення небяспекі, ад сістэмы грамадскіх і індывідуальных механізмаў абароны дзяржавы і асобы.
  • Падрыхтаваць чалавека да надзвычайных умоў, да ўмення знаходзіць выхад з сітуацый, небяспечных для жыцця і здароўя, магчыма шляхам фарміравання ў яго сістэмы ведаў пра асновы бяспекі жыццядзейнасці чалавека і грамадства, набыцця практычных навыкаў аховы жыцця і здароўя, шляхам фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці.
  • У дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" ўказана на неабходнасць арганізоўваць па месцы працы і па месцы жыхарства навучанне грамадзян дзеянням у надзвычайных сітуацыях, на прадугледжанне мер па стварэнні дзяржаўнай сістэмы прадухілення надзвычайных сітуацый па рэспубліцы. Важнай састаўной часткай сістэмы грамадскай бяспекі з'яўляецца навучанне падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці. Заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці і дапрызыўная падрыхтоўка вучняў арганічна ўключаюцца ў адзіную сістэму ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Праграма курса па асновах бяспекі жыццядзейнасці вучняў агульнаадукацыйнай школы ўяўляе сабой кароткі тэматычны пераказ зместу курса, які ўключае веды аб асновах бяспекі жыццядзейнасці чалавека, небяспечных і шкодных фактарах рознага паходжання, метадах і прыёмах засцярогі чалавека ад іх уздзеяння, мерах бяспекі ў надзвычайных умовах.


  • Мэта курса - выхаванне ў школьнікаў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміраванне вопыту бяспечнай жыццядзейнасці.
  • Задачы курса:

1) навучыць школьнікаў уменню распазнаваць і ацэньваць небяспеку навакольнага асяроддзя;
2) раскрыць сістэму ведаў пра небяспеку рознага паходжання, меры па яе прадухіленні, ліквідацыі наступстваў;
3) прывіць вучням навыкі засцярогі і самазасцярогі, дапамогі і ўзаемадапамогі ў сітуацыях, небяспечных для іх фізічнага, псіхічнага здароўя і жыцця.

  • Праграма заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці вучняў складаецца з чатырох раздзелаў ("Правілы дарожнага руху", "Правілы пажарнай бяспекі", "Засцярога ад надзвычайных сітуацый", "Ахова жыцця і здароўя") і пабудавана на аснове наступных прынцыпаў: улік узроставых асаблівасцей вучняў, поліцэнтрызм, спалучэнне псіхалагічнага і культуралагічнагасуправаджэння, сістэматычнасць.



  • Любой материал высылается электронной почтой совершенно свободно, после соответствующего запроса на . В запросе просьба указать школу которую Вы представляете, предмет который Вы преподаете, контактный телефон.
  • Рассылка материала производиться на Беларусь, со странами СНГ рассылка производиться исключительно на условиях паритетного взаимообмена материалами.

Главная | Содержание | Астрономия | Беларуская мова | Биология | География | ИЗО | Английский язык | Немецкий язык | История | Математика | Музыка | Начальные классы | ОБЖ | Русский язык | Труд | Физика | Физ.культура | Химия | Черчение | Экология | Экономика | Шк. сценарии | Каталог | Карта сайта

Яндекс.Метрика
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс цитирования

Назад к содержанию | Назад к главному меню
pedagogby@gmail.com